Рекомендуем установить один из этих браузеров: Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox, Apple Safari, Microsoft Edge

Гучна и весела адсвяткавалі 80-годдзе знакамітага майстра з Адэльска

25 сакавіка ў Адэльску адбылася вельмі значная падзея. Яна стала прыкладам павагі да землякоў, дзякуючы якім імя нашай малой радзімы гучыць амаль на ўвесь свет, да землякоў, імёны якіх складаюць гісторыю…

У Адэльскім цэнтры культуры і народнай творчасці сабраліся людзі розных прафесій і ўзросту, аб’яднала іх агульная мэта - павіншаваць с 80-годдзем музыку, народнага майстра па вырабу музычных інструментаў М.А. Скрамблевіча, творчасць якога ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як элемент нематэраяльна-культурнай спадчыны. Як казалі не раз у гэты дзень, Мар’ян Антонавіч – “Страдывары Гродзеншчыны”!

У гонар юбілея ў цэнтры культуры была адкрыта фотавыстава “Жыццё і творчасць Майстра”, якая адлюстравала насычаны падзеямі творчы і жыццёвы шлях Мар’яна Антонавіча.  Асаблівай і цікавай стала выстава незвычайных музычных інструментаў не аднаго, а адразу некалькіх майстроў. У межах святкавання адбылася прэзентацыя кнігі-каталога “Музычныя інструменты Мар’яна Скрамблевіча”, першыя экзэмпляры якой атрымалі ўсе госці  на аўтограф-сес.

Выказалі сваю павагу, цёплыя пачуцці да юбіляра намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сняжана Віктараўна Куратчык, старшыня Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Уладзіміравіч Лябецкі, намеснік старшыні Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта Валерый Валер’евіч Балашоў, начальнік аддзела культуры Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта Наталля Іосіфаўна Рамановіч, старшыня Адэльскага сельскага выканаўчага камітэта Уладзімір Валер’евіч Трутнеў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Гродзенскага раёна Аляксандр Мікалаевіч Буднік, намеснік старшыні па ідэалагічнай працы СВК “Пагранічны” Мікалай Іванавіч Макарчук, сябры майстра: вядучы метадыст дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” Аляксандр Фёдаравіч Аўчыннікаў, былы дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, кампазітар Марк Аляксандравіч Копп, Генадзій Валер’янавіч Навацкі, Часлава Станіславаўна Сямчук, а таксама маладое пакаленне – вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа аграгарадка Адэльск”.

Павіншаваць народнага майстра прыехалі калектывы аматарскай творчасці Гродзенскага раёна: народны фальклорны калектыў “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці, народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору. Завіталі на свята і гродзенскія музыкі Таццяна і Павел Салаўёвы, вядомыя аўтары аранжыровак беларускіх песень. Сюрпрызам юбілейнага вечара стала выступленне Мар’яна Антонавіча са сваімі вучнямі Аляксандрам Блахіным (г. Ліда) і Ігарам Адасікам (г. Гродна).

Вось такое свята, насычанае сюрпрызамі, віншаваннямі, падзякамі, адбылося ў цудоўным мястэчку Адэльск. Прыемным дасягненнем стала тое, што добры настрой ў падарунак атрымаў кожны ўдзельнік мерапрыемства.

20.08.2019
BYN
1 EUR
2.2759
1 USD
2.0524
10 PLN
5.2203
17 — 26°C

+375

220V / 50 Hz

+03:00 (Europe/Moscow)