Рекомендуем установить один из этих браузеров: Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox, Apple Safari, Microsoft Edge
Понедельник, 03 декабря 2018 08:15

"Каляровыя крокі"


"Выставачная зала" запрашае 4 снежня ў 17.00 на ўрачыстае адкрыццё выставы "Каляровыя крокі"


Выстава "Каляровыя крокі"– гэта самая поўная і аб’ёмная экспазіцыя па жанрах, тэматыцы і ўзросту ўдзельнікаў за апошнія 5 гадоў. Тут можна ўбачыць як творчыя работы вучняў, так і акадэмічны малюнак і жывапіс, работы тых, хто толькі пачынае свой шлях у асваеннні прафесійных навыкаў, і работы тых, хто ўжо асвоіў асновы выяўленчай граматы. Гэта выстава дае наведвальнікам магчымасць пазнаёміцца ў поўным аб’ёме з дзейнасцю, напрамкамі і ўзроўнем падрыхтоўкі навучэнцаў ДУА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г. Гродна”.

Выстава – “Каляровыя крокі”, на якой сёння прадстаўлены работы навучэнцаў, прысвечана 30-гадоваму юбілею мастацкай школы.

На працягу 30 гадоў навучэнцы школы вывучалі не толькі акадэмічныя дысцыпліны. Гэта быў перыяд плённай творчай працы настаўнікаў і іх вучняў. Кожны год быў адметным у творчым жыцці школы.

Выхаванцы школы заваёўвалі дыпломы, медалі самай высокай пробы, станавіліся лаўрэатамі самых прэстыжных міжнародных конкурсаў і фестываляў дзіцячай творчасці ў Японіі, Кітаі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы. Разам з тым, творча раслі і педагогі, набіраліся педагагічнага вопыту і прафесійнага майстэрства.


Дзіцячая мастацкая школа г. Гродна адкрыта 30 гадоў таму, у кастрычніку 1988 года ў цэнтры горада, па вул. Карбышава, 10. Першы набор налічваў каля 70 навучэнцаў, з якімі працавалі ўсяго тры педагогі. З кожным годам колькасць навучэнцаў павялічвалася, рос педагагічны калектыў. Калі стала ясна, што жадаючых вучыцца выяўленчаму мастацтву значна больш, чым можа змясціць будынак школы, па рашэнню Гродзенскага гарвыканкама школа ў студзені 2014 года пераведзена па новаму адрасу: вул. Сацыялістычная, 19. Тут значна вальней, павялічылася колькасць класаў і, адпаведна, колькасць вучняў. Іх на сёняшні дзень каля 800 чалавек. 600 вучняў атрымліваюць адукацыю на бюджэтнай форме навучання і каля 170 вучняў займаюцца у платных групах малодшага і старэйшага школьнага ўзростаў.

Асноўны напрамак дзейнасці школы – выяўленчае мастацтва. Пад кіраўніцтвам таленавітых педагогаў навучэнцы з юных гадоў пазнаюць асновы акадэмічнага малюнка і жывапісу, знаёмяцца з правіламі і законамі кампазіцыі.



З першых дзён у школе працуе вядомы жывапісец, сябра Саюза мастакоў – Ільіна Вікторыя Арнольдаўна. Шмат гадоў пленнай працы аддалі дзецям такія выдатныя настаўнікі, як Баярчук Аляксандр Міхайлавіч, Ізобаў Аляксандр Валянцінавіч, Лаўрушкевіч Вольга Тадэвушаўна. Самааддана працуе Кузняцова Алена Уладзіміраўна, таленавіты графік і педагог, Харольская Вікторыя Анатольеўна – майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

За некалькі апошніх год у школу прышло шмат маладых таленавітых настаўнікаў, выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
Выстава будзе працаваць з 4 снежня па 18 снежня.

Жадаем усім наведвальнікам выставы прыемнага, цікавага і пазнавальнага прагляду.



Оставить отзыв

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.

*Отзывы могут использоваться администрацией сайта для размещения на веб страницах после редактирования.