Рекомендуем установить один из этих браузеров: Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox, Apple Safari, Microsoft Edge

О чём молчат валуны


О чём молчат валуны
Оцените материал
(0 голосов)

Маршрут: Помнікі звязаныя не толькі з гісторыяй і культурай. Помнікі бываюць і ў прыроды. Галоўнай адметнай прыроднай рысай крэўскай зямлі з’яўляецца наяўнасць вялікай колькасці геалагічных помнікаў – валуноў. На тэрыторыі крэўскай зямлі  зназодзіцца 6 валуноў – помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння і ўзгорак “Мілідаўская гара”.

Працягласць маршруту: 7 км

Час правяжзення: 4 часы

Апісанне: Шмат гора зведалі жыхары Крэва на сваёй роднай неўрадлівай зямельцы, шчодра ўсеянай валунамі. “Камення тут столькі, што сам чорт ногі скруціць”, – бурчэлі яны і верылі, што без нячыстай сілы тут не абышлося. Ёсць легенда, у якой апавядаецца, што камяні наўмысна раскідаў чорт, каб дапячы богу. Паводле іншай легенды, гэтыя камяні нашпурлялі волаты ў час палявання, будаўніцтва, войнаў. Некаторыя казалі, што вялікія камяні, нібы бульба, выраслі з маленькіх, або вылезлі з зямлі, як грыбы. У 70-ыя гады XIX ст. пасля даследавання раёнаў сучаснага зледзянення вучоныя розных краін амаль адначасова прыйшлі да высновы, што вінаватыя ў з’яўленні дзіўных камянёў  старажытныя ледавікі. Так было канчаткова высветлена, што валуны ў наш край былі занесены ледавіком. Самым першым геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння ў мікрараёне нашай школы стаў Грывень-камень (1971 год) 1.1 Валун “Грывень-камень” Грывень-камень размешчаны за 3 км на паўночны ўсход ад в. Вавукі, на 28-м км дарогі Лебедзева – Крэва. Форма нагадвае вясковае гумно, да нізу пашыранае, што сведчыць аб яго вялікіх памерах, схаваных у зямлі. Колер цёмны. Уся паверхня пакрытая імхом. Склад – граніт-рапаківі. Яшчэ 5 валуноў у нашай мясцовасці і ўзгорак “Гара Мілідаўская” былі аб’яўлены геалагічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння ў 2008 годзе, аб чым сведчыць  Пастанова Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. 1.2 Валун “Вялікі камень” крэўскі Валун “Вялікі камень” крэўскі размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Крэва, за 300 м на ўсход ад галоўнай вуліцы каля рэчкі Крэўлянка. Валун ружовага  граніту-рапаківі з крышталямі палявога шпата. На паверхні растуць імхі і лішайнікі. 1.3 Валун “Вялікі камень” асанаўскі Валун “Вялікі камень” асанаўскі ружовага колеру з граніту-рапаківі.  Па дадзеных даследчыкаў, глыба прынесена ледавіком з тэрыторыі Заходняй Фінляндыі каля 130-150 тысяч гадоў назад у час ашмянскай стадыі сожскага зледзянення, вага прыблізна 56 тон. 1.4 Валун “Вялікі камень” палтараўшчынскі Валун “Вялікі камень” палтараўшчынскі размешчаны за 500 м на захад ад вытока рэчкі Мірклішка, на лузе ў в. Палтараўшчына. Валун цёмна-шэрага колеру. Па дадзеных даследчыкаў з гнейсу. У пародзе выдзяляюцца жылкі белага кварца і ружовага палявога шпата. З паўночнага боку глыба больш масіўная, цёмная,  паросшая імхамі, з паўднёвага – буйнакрышталічная. 1.5 Валун «Козі камень Ядзвігаўскі» Валун «Козі камень Ядзвігаўскі»  знаходзіцца за 6 км ад в. Крэва. ва ўсходняй частцы хутара Прыгодскіх. Па легендзе, на яго заскочыла каза і такім чынам уратавалася ад ваўкоў. Валун шэра-чырвонага колеру з пегманітавага буйназярністага граніту. 1.6  Валун “Камяніцкі” Ляжыць у цэнтры в. Камяніца. Па дадзеных даследчыкаў валун з ружовага дробназярністага  граніту з шэрым кварцам і біятытам. Парода падобная да гранітаў з наваколля Борга (Швецыя).

Оставить отзыв

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.

*Отзывы могут использоваться администрацией сайта для размещения на веб страницах после редактирования.