Рекомендуем установить один из этих браузеров: Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox, Apple Safari, Microsoft Edge

Крэва-шлях праз стагоддзі


Крэва-шлях праз стагоддзі
Оцените материал
(0 голосов)

Маршрут: 2.1 Крэўскае гарадзішча 2.2 Крэўскі касцёл 2.3 Царква Святога Аляксандра Неўскага 2.4 Юрава гара 2.5 Крэўскі замак 2.6 Нямецкія бліндажы часоў Першай сусветнай вайны 2.7 Народны гісторыка- краязнаўчы музей ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа.

Протяженность маршрута: 1 км

Время прохождения: 2 ч

Описание: Некаторыя даследчыкі лічуць, што і сама назва Крэва пайшла ад слова "крывічы". Аднак, яна магла ўтварыцца і ад імя вярхоўнага літоўскага паганскага светара Крэва-Крэвейтэ, і ад літоўскага слова "К.КІЕУГ', што абазначае "дрыгва, балота". Улічваючы, што ў старажытнасці гэтыя землі насялялі балцкія плямёны, то, хутчэй за ўсё, і назва паселішча мае балцкае паходжанне. Кожны музей вылучаецца з шэрагу іншых. Адметнай рысай нашага музея з’яўляецца інтэр’ер, які дазваляе кожнаму наведвальніку апынуцца ў незвычайным свеце сярэднявякоўя, адчуць подых таго часу. На сённяшні дзень у фондах музея налічваецца 697 музейных прадметаў асноўнага фонду і 247 – навукова-дапаможнага. Сярод найбольш каштоўных – мэблевы гарнітур з разьбой канца ХІХ ст., план зямлі мястэчка Крэва за 1869 год, саматканыя ручнікі пачатку ХХ ст., касцельная дакументацыя даваеннага перыяду, калекцыі нумізматыкі, ганчарных вырабаў, друкаваных выданняў. Экспазіцыя музея складаецца з наступных раздзелаў: 1. “Ля самых вытокаў” (Першыя звесткі пра Крэва); 2. “Сведка славы і трагедый” (Гісторыя Крэўскага замка); 3. “Таямніцы Крэўскага замка” (Крэва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага); 4. “Тут сышліся народы” (Нацыянальны і канфесійны склад насельніцтва  Крэва ў розныя часы); 6.  “Будні валаснога мястэчка” (Крэва ў складзе Расійскай імперыі) ; 7. “Паміж двух агнёў” (Крэва ў час Першай сусветнай вайны 8. “Пасля Рыжскага міру” (Жыццё мястэчка ў міжваенны перыяд;) 9. “Час вялікіх трывог” (Крэва ў час Другой сусветнай вайны); 10. “Між мінулым і будучым” (Пасляваенны перыяд і нашы  дні); 11. “Іх шляхі прайшлі праз Крэва” (Славутыя землякі, даследчыкі крэўскай мінуўшчыны); 12. “Школа. Старонкі гісторыі”; 13. Этнаграфічны раздзел.

Оставить отзыв

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.

*Отзывы могут использоваться администрацией сайта для размещения на веб страницах после редактирования.