Rekomenduojame naudoti vieną iš šių interneto naršyklių: Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox, Apple Safari, Microsoft Edge
Šeštadienis, 08 balandžio 2017 13:58

Рэгіянальнае свята-кірмаш “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”


8 красавіка 2017 года ў г. Гродна на плошчы Савецкай у 11:00 гадзін пройдзе рэгіянальнае свята-кірмаш “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.
Задачы мерапрыемства накіраваны на ўсебаковае садзейнічанне працэсу адраджэння, захавання і трансляцыі рэгіянальных асаблівасцей традыцыйнай нематэрыяльнай культуры Гродзеншчыны. Свята-кірмаш прызвана папулярызаваць розныя віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці і традыцыйных рамёстваў, падтрымаць дзейнасць народных майстроў і носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны вобласці. “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” – гэта выдатная магчымасць далучыць падрастаючае пакаленне да каштоўнасцей традыцыйнай культуры Беларусі.
У свяце прымуць удзел майстры народнай творчасці раённых Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, рамеснікі, носьбіты элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны:
майстр па традыцыйнаму роспісу велікодных яек г.п.Сапоцкін Гродзенскага раёна;
майстр па вырабу велікодных вербаў (пальмаў) на тэрыторыі паўночна-заходняй Гродзеншчыны Кавалёнак Дамініка Дамінікаўна;
майстр па традыцыйнаму вырэзванню з паперы (выцінанка-выбіванка) з Наваградскага раёна Гродзенскай вобласці Клімко Наталля Аляксандраўна;
майстр па вырабу музычных інструментаў Мар’ян Антонавіч Скрамблевіч з аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна.
Праграма свята ўключае: урачыстае адкрыццё свята, знаёмства з рэгіянальнымі асаблівасцямі святкавання Вялікадня на Гродзеншчыне; майстар-класы ад народных майстроў, рамеснікаў і носьбітаў элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны; выстаўка-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці аддзелаў традыцыйнай культуры РЦКНТ, раённых Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў; падвядзенне вынікаў свята і заахвочванне пераможцаў; урачыстае закрыццё свята.
У рамках свята будзе праводзіцца конкурс па наступных намінацыях:
- “лепшы велікодны кошык”;
- “лепшая калекцыя велікодных яек”;
- “лепшая калекцыя велікодных паштовак”;
- “лепшае дэкаратыўнае пано, прысвечанае велікоднай тэматыцы”;
- “лепшая прэзентацыя калекцыі”.
Тэл. + 375 15 2 74 03 12
pasha2017

Palikite atsiliepimą

Make sure you enter all the required information, indicated by an asterisk (*). HTML code is not allowed.

*Svetainės administracija gali įdėti redaguotus atsiliepimus į tinklalapius.

05.05.2024
BYN
1 EUR
3.4633
1 USD
3.2354
10 PLN
7.995
11 — 22°C
дождь
+375
220V / 50 Hz
+03:00 (Europe/Minsk)