27 жніўня, пачатак у 20.00
Канцэрт гурта «Дразды» у Мірскім замку, 16+
(працягласць 2 гадзіны, без антракту)
27 жніўня ў Мірскім замку ў межах тура «Хата Бацькоў» гурт «Дразды» прэзентуе доўгачаканы альбом «Беларусь, ты – мая!»: сумесны праект кампазітара і выканаўца Віталя Карпанава на вершы паэта Леаніда Пранчака.
Альбом складаюць 10 застольных беларускіх песень, большасць з якіх усяго за год сталі сапраўднымі народнымі хітамі.
Песні «Сланечнік», «Мама», «Беларуская мова», «Вярба», «Зоркі» маюць сотні тысяч праглядаў у сацыяльных сетках, гучаць не толькі ў канцэртах гурта «Дразды», але і ў выканані шматлікіх самадзейных артыстаў, чуюцца ў кожнай беларускай хаце, цеплынёй і пяшчотай адлікаюцца ў сэрцы кожнага беларуса!
Цяпер іх у поўным аб’ёме можна пачуць на канцэртах гурта «Дразды».