У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці 4 лютага адкрыецца справаздачная выстаўка “Крыніца народных талентаў” выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў народнай творчасці і мастакоў Гродзенскага раёна.
У экспазіцыі будзе прадстаўлена: саломапляценне, вышыўка, выцінанка, ткацтва паясоў і габеленаў, разьба па дрэве, роспіс па кераміцы, выяўленчае мастацтва. Цэнтральнае месца будзе адведзена элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскага раёна. Выстаўка наглядна прадэманструе традыцыйныя тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і бясконцую разнастайнасць шляхоў далейшага іх развіцця з улікам патрабаванняў новага часу.
Телефон для даведак: 8(152)623792, 8(152)687934