Воскресенье, 23 апреля 2017 13:35
Свята пiсанкi
23 красавіка гарадскі пасёлак Сапоцкін запрашае ўсіх на Свята пісанкі. Сапоцкінскі край здаўна славіўся майстрамі, якія выраблялі і па-асабліваму дэкарыравалі пісанкі. А ў 2013 годзе традыцыя роспісу велікодных яек у г.п.Сапоцкін была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Пісанка ў гэты дзень будзе паўсюль. Разгорнуцца гулянні каля Сапоцкінскага культурна-турыстычнага цэнтра. На “Вуліцы майстроў” будуць праходзіць майстар-класы традыцыйных рамёстваў Гродзенскай вобласці. Падчас святкавання сваім багаццем разнастайных вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўразяць майстры аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. Народныя ўмельцы прадэманструюць розныя тэхнікі роспісу і дэкарыравання велікодных яек, у тым ліку і знакамітую сапоцкінскую пісанку.
Незвычайнае Велікоднае дрэва, пад якім можна загадваць жаданні, “вырасце” на цэнтральнай плошчы каля культурна-турыстычнага цэнтра. Кожны жадаючы зможа завязаць каляровую стужачку, павесіць маляванае яйка, і такім чынам, самастойна ўпрыгожыць галінкі святочнага дрэва. Тут жа будзе красавацца і сімвал свята – вялікае двухмятровае кованае яйка.
Яшчэ адна з асаблівасцяў свята - выстава гродзенскіх велікодных вербаў, традыцыя стварэння і дэкарыравання якіх з’яўляецца лакальнай культурнай асаблівасцю Гродзеншчыны і ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Безумоўна, якое ж свята без прысмакаў? Выставай-кірмашом велікоднай выпечкі і кандытарскіх вырабаў здзівяць гаспадыні г.п.Сапоцкін. Жанчыны пакажуць адметны каларыт мясцовых страў, якія гатаваліся да Вялікадня: булкі, пірагі, каўбасы, смажанае сала і канешне, фарбаваныя яйкі. Госці свята не толькі пачастуюцца “велікоднымі прысмакамі” і вызначаць “Лепшы велікодны ласунак”, але змогуць паспрабаваць і знакамітую традыцыйную кухню аграгарадка Адэльск, якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных кашноўнасцей Рэспублікі Беларусь.
На літаратурнай пляцоўцы “Велікодная вясёлка” будзе аформлена выстава-інсталяцыя “Велікодныя перазвоны”. Творчы калейдаскоп “Ад кнігі да майстэрства” пазнаёміць наведвальнікаў з вырабамі кулінарнага майстэрства, мастацтвам роспісу велікодных яек. У “Сувенірнай лаўцы” госці свята змогуць набыць розныя падарункі велікоднай тэматыкі, а таксама пагуляць у бяспройгрышную латарэю.
Маленькіх гасцей свята будуць чакаць казачныя героі на гульнёвай пляцоўцы “Велікодныя забавы”, дзе можна будзе пагуляць у розныя традыцыйныя велікодныя гульні, а таксама паспрабаваць сябе ў побытавых танцах, якія танцавалі нашы бабулі і дзядулі. Юныя мастакі з дзіцячых школ мастацтваў прадставяць свае работы на выставе-конкурсе “Святочныя фарбы”.
У Сапоцкінскім культурна-турыстычным цэнтры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё музея пісанкі, куды ўсім жадаючым можна будзе наведацца з экскурсіяй. Калектывы аматарскай творчасці ўстаноў культуры Гродзенскага раёна: Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца “Ніва” Верцялішкаўскага цэнтра культуры, народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору, фальклорнае аматарскае аб’яднанне “Жывіца” і народны хор Квасоўскага цэнтра культуры, народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” Зарачанскага дома народнай творчасці пацешаць прысутныхсваімі святочнымі канцэртнымі праграмамі. Завершыцца свята далёка за поўнач.
Галерея изображений
View the embedded image gallery online at:
https://grodnovisafree.grsu.by/dokumenty/pravila/item/2209-prazdnik-pisanki.html#sigProIde2d0f094bb
https://grodnovisafree.grsu.by/dokumenty/pravila/item/2209-prazdnik-pisanki.html#sigProIde2d0f094bb
Оставить отзыв
Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.