Рекомендуем установить один из этих браузеров: Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox, Apple Safari, Microsoft Edge
Суббота, 20 мая 2017 08:45

“Фанфары сяброў”


Сапраўднае свята духавой музыкі адбылося 20-21 мая 2017 года ў аграгарадку Парэчча. V адкрыты фестываль духавой музыкі “Фанфары сяброў” сабраў творчыя калектывы з Расіі, Літвы, Польшчы, Беларусі, Чэхіі.
Бурнымі апладысментамі ў першы дзень фестывалю віталі гледачы творчыя калектывы: духавы аркестр Бабтайскай гімназіі, г.Бабтай (Літоўская Рэспубліка), Маладзежны духавы аркестр групы школ, г. Сухаволя і гарадскі духавы аркестр “Рыбнік”, г.Рыбнік (Рэспубліка Польша), духавы аркестр дзіцячай школы мастацтваў ім.І.Ф.Стравінскага, г.Масква (Расійская Федэрацыя), узорны духавы аркестр “Гелікон” дзіцячай музычнай школы
№ 14, г.Мінск, узорны духавы аркестр Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў, духавы аркестр Тэхнічнага ўніверсітэта, г.Астрава (Чэшская Рэспубліка). У праграму выступлення ўваходзілі візітная картка калектыва, дэфіле, канцэртная праграма. Кожнае выступленне аркестраў было цікавым і своеасаблівым, вызывала захапленне і ўсплеск эмоцый.
Таксама ў першы дзень фестывалю прайшло ўрачыстае ўшанаванне гаспадароў свята – ўзорнага духавога аркестра Парэцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў з нагоды 25-годдзя стварэння калектыву. Усе ўдзельнікі аркестра былі ўзнагароджаны граматамі і падзячнымі лістамі старшыні Гродзенскага райвыканкама.
У рамках першага дня свята адбыўся конкурс “Міс фестываля”, у якім прынялі ўдзел дзяўчаты - індывідуальныя выканаўцы з кожнага калектыву. Пераможцай стала ўдзельніца з г.Астрава. Першы дзень мерапрыемства завяршыўся святочнай дыскатэкай.
У наступны дзень выступалі духавыя аркестры з Гродзенскай вобласці і г.Мінска: узорны духавы аркестр дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 ім.Семянякі г.Гродна, эстрадна-духавы аркестр пры установе “Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС”, дзіцячы духавы аркестр Зельвенскай дзіцячай школы мастацтваў, духавы аркестр Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, эстрадны аркестр Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, узорны духавы аркестр «Tuttu» Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў, духавы аркестр Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (г.Мінск).
Усе творчыя калектывы - удзельнікі фестывалю былі адзначаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі.
Свята сабрала ўдзельнікаў з розных краін, але, не гледзячы на межы, усіх іх аб’яднала любоў да музыкі.

Галерея изображений

Оставить отзыв

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.

*Отзывы могут использоваться администрацией сайта для размещения на веб страницах после редактирования.