Zalecamy zainstalowanie jednego z browserów: Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox, Apple Safari, Microsoft Edge
poniedziałek, 25 marzec 2019 08:54

Святкуе сваё 80-годдзе чалавек з вялікай літары “М”


Шанаваць і паважаць нашых землякоў, дзякуючы якім імя нашай малой радзімы гучыць амаль на ўвесь свет, вельмі важна і неабходна. Яны складаюць гісторыю…
25 сакавіка ў 15.00 Адэльскі цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае ўсіх на святкаванне 80-годдзя народнага майстра па вырабу музычных інструментаў М.А. Скрамблевіча, творчасць якога ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта знакамітая асоба, якую можна смела назваць “Чалавек з вялікай літары “М”!
У гонар юбілея на пляцоўцы цэнтра культуры будзе адчынена фотавыстава “Жыццё і творчасць Майстра”, якая адлюструе творчы і жыццёвы шлях Мар’яна Антонавіча. Асаблівай і цікавай абяцае стаць выстава незвычайных музычных інструментаў не аднаго, а адразу некалькі майстроў. У межах святкавання адбудзецца прэзентацыя кнігі-каталога “Музычныя інструменты Мар’яна Скрамблевіча” – гэта твор сэнсу жыцця майстра-юбіляра і гонару яго землякоў.
Выказаць сваю павагу, цёплыя пачуцці і падараваць сваю творчасць народнаму майстру прыедуць калектывы з Гродзенскага раёна: народны фальклорны калектыў “Жывіца”, тэатр народнай песні “Матуліна песня”. Не абмінуць увагай мерапрыемства і гродзенскія музыкі: Таццяна і Павел Салаўёвы, вядомыя аўтары аранжыровак беларускіх песень. Чакаецца і сюрпрыз ад самаго юбіляра – выступленне з іструментальным ансамблем “Местачковыя музыкі” і сваімі вучнямі Аляксандрам Блахіным (г. Ліда) і Ігарам Адасікам (г. Гродна).
Прыходзьце, прыязджайце да нас у гэты дзень і кажыце: “Віншую, майстар з вялікай літары М!”
Номер телефона:(8-0152)-77-32-21
Факс: (8-0152)-72-07-39
Адрес электронной почты: Ten adres pocztowy jest chroniony przed spamowaniem. Aby go zobaczyć, konieczne jest włączenie w przeglądarce obsługi JavaScript.
Вебсайт: http://grodnokult.by/
VK.com: https://vk.com/grodnokult

Zostaw opinię

Upewnij się, że zostały wprowadzone wszystkie wymagane informacje oznaczone gwiazdką (*). Kod HTML jest niedozwolony.

*Opinie mogą być wykorzystywane przez administrację serwisu do publikowania na stronach internetowych po redagowaniu.

18.09.2020
BYN
1 EUR
3.0365
1 USD
2.5755
10 PLN
6.8211
8 — 16°C
Partly Cloudy
+375
220V / 50 Hz
+03:00 (Europe/Minsk)
BIBLIOTEKA MULTIMEDIÓW