Zalecamy zainstalowanie jednego z browserów: Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox, Apple Safari, Microsoft Edge
wtorek, 26 listopad 2019 12:00

Выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Зямля паэтаў і майстроў”

г, Гродно, ул. Советская, 8
г, Гродно, ул. Советская, 8

26 лістапада ў выставачнай зале ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” адбудзецца адкрыццё справаздачнай выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Зямля паэтаў і майстроў” аддзела рамесніцкай дзейнасці Карэліцкага Дома рамёстваў.

На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 100 работ вядучых майстроў і мастакоў Карэліцкага раёна, выкананых у розных тэхніках традыцыйнага і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва: саломапляценне, мастацкая кераміка, выцінанка, ткацтва, вышыўка, карункапляценне, разьба па дрэве, батык, жывапіс і аўтарская лялька. 
Разам з тым, наведвальнікі выстаўкі змогуць акунуцца ў паэтычны свет, створаны таленавітымі аўтарамі карэліцкай зямлі. Іван Жук, Іван Вярбіцкі, Мікалай Бусько, Галіна Калтунова і ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Рэчанька”, што дзейнічае пры раённай газеце “Полымя”, праз свае зборнікі пазнаёмяць экскурсантаў з прыгажосцю малой радзімы.
Выстаўка працуе з 26 лістапада і да канца 2019 года.
Час працы: пн–пт, з 9:00 да 17:00.
Па адрасе: г.Гродна, вул. Савецкая, 8.

Кантактныя тэлефоны: 68 79 34, 62 37 92, 62 37 84.

Dodatkowe informacje

  • Event data start: wtorek, 26 listopad 2019 12:00
  • Event data end: wtorek, 26 listopad 2019 20:00

Zostaw opinię

Upewnij się, że zostały wprowadzone wszystkie wymagane informacje oznaczone gwiazdką (*). Kod HTML jest niedozwolony.

*Opinie mogą być wykorzystywane przez administrację serwisu do publikowania na stronach internetowych po redagowaniu.

25.04.2024
BYN
1 EUR
3.464
1 USD
3.2421
10 PLN
8.0147
3 — 8°C
небольшой дождь
+375
220V / 50 Hz
+03:00 (Europe/Minsk)
BIBLIOTEKA MULTIMEDIÓW